Eura-клуб

Увага! Конкурс “Ох ужо гэтыя еўрапейцы” працягваецца!

Конкурс “Ох ужо гэтыя еўрапейцы”, што быў абвешчаны Берасцейскім Еўраклубам і АРР “Дзедзіч”, працягваецца да 15 снежня.

Конкурс «Ох ужо гэтыя еўрапейцы» прысвечаны культурным звычаям і традыцыям еўрапейскіх народаў, нетыповым для менталітэта беларусаў.

Калі Вы падчас падарожжаў па еўрапейскіх краінах звярнулі ўвагу на цікавыя, незвычайныя для беларусаў паводзіны, звычкі, норавы, традыцыі мясцовых жыхароў, раскажыце пра свае ўражанні. А мы пастараемся данесці вашыя гісторыі для шырокага кола чытачоў.

Да ўдзелу ў конкурсы прымаюцца працы памерам не больш за 1 старонку фармата А4. Вітаюцца таксама ілюстрацыі – фота- і відэаматэрыялы.

Галоўнае патрабаванне, каб гісторыі, якія Вы дасылаеце, былі з Вашага ўласнага жыцця, перажытыя асабіста, а не скапіяваныя з “гугла”.

Публікаваць свае працы можна проста пад гэтай аб’явай, у каментах, а лепей дасылаць (пры жаданні разам з фота- ці відэаілюстрацыямі) на адрас: [email protected].
Не забудзьце пакінуць асабістыя дадзеныя для сувязі (імя і прозвішча, месца жыхарства, узрост, кантактны тэлефон).

Пасля падвядзення вынікаў конкурса 17 снежня адбудзецца ўзнагароджанне аўтараў трох лепшых гісторый. А прызамі стануць традыцыйныя ўжо для конкурсаў “Дзедзіча” флэш-карты памерам 8 і 4 гБ.

Апошні тэрмін падачы прац на конкурс – 15 лістапада 2011 г.

Гішпанія "Пахаванні сардзіны"

Гішпанія "Пахаванні сардзіны"

Пакінуць адказ