Адукацыя

Майстар-класы па гульні на джэмбе ў Берасці

Менская школа этнічных барабанаў TekaDum правядзе ў Берасці серыю выязных двухдзённых майстар-класаў па навучанню гульні на афрыканскіх джэмбе.

Запланаваны час правядзення – субота і нядзеля па 4-4,5 гадзіны кожны дзень. У залежнасці ад запыту ўдзельнікаў будзе зроблены акцэнт на развіццё тэхнічных навыкаў гульні і на атрыманне задавальнення ад сумеснай творчасці, развіццю адчування рытму.

Наяўнасць свайго барабана ва ўдзельнікаў вітаецца, але не абавязкова. Арганізатары плануюць прывезці з сабой каля 15 сапраўдных аўтэнтычных джэмбе з Ганы, на якіх можна будзе паграць і, пры жаданні, набыць.

Майстар-класы будуць праводзіць музыкі з шматгадовым вопытам гульні – выкладчыкі школы этнічных барабанаў TekaDum.

Усе пытанні, якія вас пытанні вы можаце задаць тут, а таксама патэлефанаваўшы па тэлефонах: (29) 605-56-51, (29) 7-707-238 – школа TekaDum.

Фота: wildwoodinstruments.com

Джембе

Джэмбе

 

Пакінуць адказ