Грамадства

У Берасці падтоплены 200 падворкаў

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у Берасці ў выніку ўздыму грунтавых вод былі падтоплены 200 падворкаў прыватнага жылога сектара.

Інфармацыя пра падтапленні прыватных жылых падворкаў Берасця паступіла да іх 21 лістапада ў 12.05. У сувязі з падвышэннем ўзроўня грунтавых вод апынуліся падтопленымі 200 падворкаў і падвалаў на сямі вуліцах. У тым ліку на Новазавадской, Навасёлкаўскай, Новазадворской, Нарачанскай, Прасторнай, Крыштальнай і Петрапаўлаўскай.

21—22 лістапада на месцы здарэння працавалі перасоўная помпавая станцыя і спецыяльны аўтамабіль пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада абласнога МНС, тэхніка дарожна-эксплуатацыйнага прадпрыемства, берасцейкай кацельнай гаспадаркі, экскаватар мясцовага вадаканала. Вада з падворкаў і падвалаў адпампавана.

Пакінуць адказ