Здарэнні

У Берасці не хапае дызайне- раў плакатнай графікі?

Берасцейскі гарвыканкам скраў выяву ва ўкраінскага выдавецтва. Яна з’явілася на афішы з запрашэннем на навагодняе музычнае прадстаўленне, якую вівесіў аддзел культуры гарвыканкаму.

Гэтая выява моцна нагадвае вокладку да кнігі Ганса-Хрысціяна Андэрсэна “Снежная каралева”, якую надрукавала ўкраінскае выдавецтва “А-БА-БА-ГА-ЛА-МА-ГА”. Ілюстраваў кнігу вядомы ўкраінскі кніжны мастак Уладзіслаў Ярко. Выдавецтва лічыць кнігу своеасаблівай візітоўкай у міжнародным кніжным свеце.


Ці будуць украінскае выдавецтва і мастак змагацца за свае аўтарскія правы, пакуль не вядома, –  паведамляе прэсс-служба Еўрарадыё.

Фота: Еўрарадыё

Пакінуць адказ