Здарэнні

У выніку забурэння будынку на Савецкай загінула жанчына

Сёння каля 10 гадзін раніцы забурылася сцяна дома па вуліцы Савецкай, 68. Агароджа на месцы прац стаяла і сігнальныя знакі прысутнічалі, але без ахвяр не абыйшлося.

У выніку агароджа звалілася і прыціснула пажылую жанчыну. Сведкам нічога не заставалася, як адцягнуць яе з пад завалы і пасадзіць на лаўку. Усё спадзяваліся, што яна яшчэ жывая. Нажаль, брыгада хуткай дапамогі, што прыбыла на месца здарэння, канстатавала яе смерць.

На месцы здарэння журналісту «Вечернего Бреста» даў каментар галоўны дзяржаўны інспектар абласнога кіравання Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Ўладзімір Касянчук:

«Пры разборцы будынка на вул. Савецкай, 68, адбылося абвальванне сценкі ў бок вуліцы Савецкай. Па папярэдніх дадзеных агароджай была смяротна траўміравана пажылая жанчына. Працы па разборцы будынка праводзіў ТАА «Белбуд» з дапамогай экскаватара. Агароджа, металічная сетка меліся ў наяўнасці, але сценка «паклала» гэту агароджу. У сувязі з тым, што загінуў чалавек, які не меў адносін да будаўнічай арганізацыі  расследаванне будзе весці пракуратура».

Зараз на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Ленінскага РАУС.

Па словах відавочцаў бабулю, якая загінула, пакінулі сядзець на скамейцы. Медыкі забралі яе толькі ў 12.55, амаль праз тры гадзіны пасля здарэння.

Фота: “Брестская газета”

Пакінуць адказ