Самы час набываць зялёную прыгажульку (ці даставаць з засекаў) і ўпрыгожваць яе (як мага арыгінальней). Заадно – час даведацца – адкуль да нас прыйшла гэтая традыцыя.
Па некаторых легендах традыцыя ўпрыгожваць ялінку паўстала ў часы паганства. Яліна лічылася не самым лепшым дрэвам, нават існавала прымаўка – у яловым лесе злям духам душу аддаюць. І ўпрыгожвалі ялінку, каб уціхамірыць гэтых духаў.
А ёсць і іншая легенда, якая злучае з’яўленне Каляднай ялінкі з імем хрысціцеля Нямеччыны святога Баніфацыя. Прапаведуючы ў VIII павеку хрысціянства язычнікам, Баніфацый вырашыў даказаць, што дуб, які тыя ўшаноўвалі, не мае чароўнай сілы, і ссек яго. Дуб, як падаў, паваліў усе дрэвы вакол сябе, і толькі невялічкая ялінка засталася стаяць. «Ды будзе яна дрэвам Хрыста!» – выклікнуў святы. З тых часоў і ставяць у хатах на Каляды ўпрыгожаную елку.
У еўрапейскай ялінкі ёсць прамы папярэднік – драўлянае збудаванне ў форме піраміды, абважанае расліннасцю і ўпрыгожваннямі. Падарункі ці ласункі ставілі на паліцы піраміды.
Першае пісьмовае згадванне пра Калядную яліну належыць 16-му стагоддзю. У той час у Нямеччыне ялінка ўпрыгожвалася фігуркамі і кветкамі, выразанымі з каляровай паперы, яблыкамі, вафлямі, пазалочанымі штучкамі, цукрам. Наогул, традыцыя прыбіраць елку злучана з райскім дрэвам, абчэпленым яблыкамі. Поспех Каляднай ялінкі ў пратэстанцкіх краінах быў яшчэ больш вялікім дзякуючы легендзе пра тое, што сам Марцін Лютар першым прыдумаў запальваць свечкі на ёй. Ідэя выкарыстоўваць электрычныя гірлянды замест васковых свечак прыналежыць ангельскаму тэлефаністу Ральфу Морысу. Да таго часу ніткі электрычных лямпачак ужо выкарыстоўваліся ў тэлефонных размеркавальных шчытах, Морысу толькі прыйшло ў галаву павесіць іх на дрэўцы. Першыя вулічныя прыгажуні з электрычнымі гірляндамі з’явіліся ў Фінляндыі ў 1906 годзе.
Першыя Калядныя ялінкі былі ўпрыгожаны жывымі кветкамі і садавінай, ласункамі, арэхі і калядныя свечкі, то бок занадта цяжкі груз для дрэва. Таму нямецкія шкловыдзімальнікі пачалі вырабляць полыя шкляныя цацкі, каб замяніць садавіну і іншыя цяжкія ўпрыгожванні.