Моладзь

У Новы год – з новымі ідэямі!

З тваімі ідэямі! Ведаеш, што цікавага і карыснага можна зрабіць для падтрымкі беларускай мовы і культуры? Выкажы свае ідэі і атрымай цудоўныя прызы!

Якую акцыю можна правесці? Якую прадукцыю прапанаваць беларускай моладзі? Падумаць над гэтымі пытаннямі прапануе кіраўнік суполкі “Беларусь для кожнага” Віктар Клімус.

За мінулы год найбольш удалай акцыяй суполкі “Беларусь для кожнага” апынулася акцыя “Мову ў кожную таксоўку”, што адбылася 21-га лютага. Таксама прайшло апытанне “Што Вы хочаце апрануць заўтра” і некаторыя рэчы з гэтага спісу ўжо вырабленыя і чакаюць сваіх уладальнікаў.

Арганізатары заклікаюць далучацца да абмеркавання на старонцы ў “Укантакце” “Беларусь для кожнага”. Аўтарам цікавых ідэй і прапаноў абяцаюцца прыгожыя каштоўныя падарункі! Падумайце, што можа паспрыяць вяртанню роднай мовы ў родную краіну, магчыма менавіта ваша ідэя дапаможа зрабіць вялікія крокі ў гэтым накірунку.

Беларуская мова

Ільяная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая славянская.
Светлая, як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Дратавалі, здекваліся, мучылі…
Ты жыла і ў працы і ў баях.
Пра цябе, як сонечнае дзіва,
І Купала, ды і ўсе мы снілі сны…
Ад цябе, ласкавай і праўдзівай,
Адракаюцца цяпер твае сыны.
Пра народ мой, церпялівы, працавіты,
Помняць партызанскія лясы…
Хто за намі? Пакаленне прагавітых.
Халуеў я чую галасы.
Я спяваў пра жыта і пра жаўранкаў,
Ненавідзеў акупантаў і прыгнёт,
А сягоння – вялікаджяржаўнікаў,
Што расбэсцілі вялікі мой народ.

Навучылі не рабіць –
Хлусіць і красці.
Дзеці ў школы з іншай моваю бягуць.
Я хацеў, нашчадкі, вас праклясці,
Ды люблю сваю зямлю… і не магу.

Пімен Панчанка


Пакінуць адказ