Культура

Фотавыстава «STUDэнцкая гісторыя»

З 15 па 25 студзеня 2012 года ў мінскай галерэі «Арт Сядзіба» адбудзецца фотавыстава «STUDэнцкая гісторыя».

«STUDэнцкая гісторыя» – фотавыстава, якая распавядзе пра студэнтаў праз прызму гістарычных падзей, пакажа праявы студэнцкай салідарнасці і іх моцы. Вас чакаюць ўнікальныя здымкі, якія раней нідзе не паказваліся, прагляд фільмаў і акустычны канцэрт.

Выстава адкрыта з 15 па 25 студзеня 2012 года. У першы дзень – 15 студзеня – запланавана урачыстае адкрыццё, расповед гісторыі пра самыя важныя падзеі ў міжнародным студэнцкім руху, а таксама прагляда фільма. Падчас правядзення выставы запланаваны прагляд фільма і акустычны канцэрт.

Урачыстае адкрыццё фотавыставы адбудзецца 15 студзеня а 16-ай гадзіне ў галерэі «Арт-Сядзіба» (вул. Куйбышава, 22).

Запрашаем усіх ахвотных, а таксама прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

Праграмы фотавыставы «STUDэнцкая гісторыя»:

15 студзеня (нядзеля) – урачыстае адкрыццё выставы. Факты і падзеі з гісторыі міжнароднага студэнцкага руху. Прагляд фільма.

20 студзеня (пятніца) – прагляд мастацкага фільма.

25 студзеня (серада) – урачыстае закрыццё выставы. Акустычны канцэрт.

Далучайцеся да падзеі Вконтакте.

Паводле АМП

Studenckaja gistoryja

Пакінуць адказ