Грамадства

Белпошта знайшла Мілінкевіча і без адраса

Аляксандру Мілінкевічу даставілі ліст, на якім нават не быў прастаўлены адрас. Як паведаміў у сваім блогу Алесь Лагвінец, гэты ліст даслала адна з брусэльскіх арганізацыяў.

На канверце было пазначана толькі імя, прозвішча ды фармулёўка “лідэр апазыцыі”. Старанны службоўца Белпошты падпісаў алоўкам слова “БНФ”. Ліст да адрасата дайшоў.

Як адзначыў у гутарцы з Еўрарадыё Алесь Лагвінец, палітолаг і памочнік Аляксандра Мілінкевіча, такая казусная памылка магла здарыцца з-за блізкіх пазіцыяў Руху “За свабоду” і Партыі БНФ.

Алесь Лагвінец: “Здараюцца і на самым высокім узроўні самыя бязглуздыя памылкі. Таму бывае і такое. Ніхто ж не адмаўляе і таго таксама, што пазіцыя Аляксандра Мілінкевіча блізкая да пазіцыі Партыі БНФ”.

Ян Роўдзік. “Еўрарадыё”.

Pisjmo Milinkeviczu

0 Comments

Пакінуць адказ