Еўраклуб

Video Art Festival ў Будапешце

Новы конкурс для творчых асобаў Crosstalk Video Art Festival 2012 пройдзе 7-10 чэрвеня ў Будапешце (Венгрыя).

Crosstalk Video Art Festival быў заснаваны ў 2006 годзе і з таго часу прадстаўляе новыя мастацкія відэа-працы з усіх частак свету. Праграма фестывалю таксама ўключае ў сябе лекцыі і майстар-классы артыстаў.

Удзельнікі маюць права прадстаўляць на конкурс да 3-х відэа. Па тэме работы абмежаванняў няма.

Азначаныя працы павінны адпавядаць наступным патрабаванням:

– знятымі пасля 1 студзеня 2009;
– не перавышаюць працягласць 15 хвілін.

Поўная заяўка ўключае:

1. Раздрукаваную, запоўненую і падпісаную анкету для кожнай працы. Лічбавую версію анкеты (.doc або .rtf) неабходна накіраваць на электронную скрыню [email protected] .
2. Відэа ў фармаце DVD або MPEG2, запісаных на DVD. Усе DVD-дыскі павінны быць дакладна маркіраваны: назва работы, год выпуску, час працы, імя рэжысёра. Працы прадстаўленыя на іншых мовах, акрамя ангельскай, павінны мець субтытры.
3. Кампакт-дыск з дадзенымі:
3.1 – кароткая біяграфія мастака (ад 50 да 100 слоў);
3.2 – кароткае апісанне прадстаўленай работы, уключаючы спіс папярэдніх паказаў;
   3.3 – два малюнкi працы ў JPG фармат.

Дэдлайн падачы заявак 30.03.2012

Дасылайце вашыя заяўкі да аргкамітэту фестываля:

Crosstalk / MKE Intermedia, Pf. 761. H-1384 Budapest

Вы таксама маеце магчымасць даслаць матэрыялы на электронную скрыню [email protected] .

Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце фестываля http://crosstalk.hu/.

Паводле Адукацыя.інфо

Crosstalk Video Art Festival

Пакінуць адказ