Стандартная сітуцыя: шмат чаго вычыць і рабіць, а цябе так і цягне да падушкі? Барацьба са сном бывае сапраўды невыносная, і тут нічога не зробіш, бо супраць арганізма, як гаварыцца, не папрэш. Але рашэнне аказваецца ёсць. Яго прыдумалі японскія генетыкі.
Навукоўцы вынайшлі спосаб, як падоўжыць перыяд няспання – карацей кажучы, наблізіліся да рэалізацыі мары большасці сучасных студэнтаў. Новаму прэпаратудалі назву ў літаральным перакладзе азначаючую «падаўжальнік сну».
Вынайдзены прэпарат быў паспяхова апрабаваны на жывелах. І такіе праверкі працягнуцца, а калі ўсё пойдзе па плане – прэпарат пратэстуюць на чалавеку. І тады паступленне ў продаж – ужо справа часу.
Як дзейнічае прэпарат? Ен дазваляе павярнуць біялагічныя гадзіны чалавека ў патрэбны бок. Гэта дапаможа не толькі студэнтам з ненармаваным днём, але і людзям, якія працуюць у розныя змены, якім прыходзіцца цярпець штодзенныстрэсс ад змяняемага пастаянна графіка працы.
Словам, не прэпарат, а мара. Прыняў пялюльку – і вучы сабе вышку, колькі патрабуецца. Хвалюетолькі адно – любое сур’ёзнае ўмяшанне ў нармальную працу арганізма нясе за сабой звычайна нядобрыя наступствы для здароўя. А то, як ведаеце, гераін таксама спачатку толькі цудадзейным лекам лічылі …