Еўраклуб

“Еўразвяз і Беларусь: дзелімся досведам”

Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрашае беларускіх спецыялістаў у галіне вышэйшай адукацыі на ўдзел ў праграме “Еўразвяз і Беларусь: дзелімся досведам” і паездку ў Брусэль.

Падчас візіту беларускія спецыялісты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучых ВНУ Бельгіі, сустрэцца са спецыялістамі, якія займаюцца пытаннямі супрацоўніцтва з Беларуссю ў Еўрапейскай камісіі, Знешнепалітычнай дыпламатычнай службе ЕЗ ды інш., а таксама ўзяць удзел у круглым стале, прысвечаным Балонскаму працэсу.

У сакавіку 2012 г.  па выніках конкурснага адбору Бельгію наведае група з пяці беларускіх спецыялістаў у пытаннях адукацыі.

Запрашаем да ўдзелу прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, навукоўцаў і даследчыкаў, выкладчыкаў ВНУ і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца пытаннямі вышэйшай адукацыі.

Гасціннай арганізацыяй у Брусэлі выступае «Офіс за дэмакратычную Беларусь» ((ОДБ), Брусель, Бельгія), які бярэ на сябе ўсе падарожныя выдаткі, уключаючы консульскі збор за візы, страхоўку, квіткі і пражыванне.

Каб паўдзельнічаць у праграме неабходна запоўніць анкету і адаслаць на адрас сеціўнай пошты: [email protected] не пазней за 18 лютага 2012 г.  

З кандыдатамі, якія будуць абраны для правядзення сумоўя, звяжацца супрацоўнік праграмы ў Мінску не пазней за 22 лютага.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да Святланы Зінкевіч, дырэктара асветніцкай установы “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый”, які забяспечвае інфармацыйна-тэхнічную дапамогу па арганізацыі стажыроўкі ў Мінску.

Кантактны тэлефон:  (029) 683 06 97, а таксама па адрасе сеціўнай пошты, прыведзеным вышэй.

Дадатак: Anketa_bel education final (анкета кандыдата)

Больш падрабязную інфармацыю па праекце можна знайсці на сайце ОДБ у раздзеле “Беларусь і ЕЗ: дзелімся досведам”

З надзеяй  на супрацоўніцтва і найлепшымі пажаданнямі!

Праграма прызначана для грамадзян Рэспублікі Беларусь. Аўтары праекта заахвочваюць да актыўнага ўдзелу незалежных экспертаў, а таксама супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў.

Праграма адукацыйных візітаў і круглых сталоў: “ЕЗ і Беларусь: дзелімся досведам” – праект “Офіса за дэмакратычную Беларусь” (Брусель, Бельгія), які ажыццяўляецца ў партнёрстве з Беларускім інстытутам стратэгічных даследаванняў (Вільнюс, Літва), грамадскай арганізацыяй «Беларускі саюз транспартнікаў» (Мінск, Беларусь)  і асветніцкай установай “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый” (Мінск, Беларусь) за падтрымкай Еўрапейскай камісіі. Мэта праекта – паглыбленне сувязей і абмен досведам паміж беларускімі спецыялістамі ў галіне энергетыкі, транспарту і адукацыі з іх калегамі з Еўразвяза і краін «Усходняга партнёрства».

Паводле democraticbelarus.eu

EU & Belarus

Пакінуць адказ