Як зразумець чаго варты той ці іншы чалавек? Мы часта трапляем у сітуацыі, звязаныя з тым, што раней памыліліся ў кімсьці – паспадзяваліся, а ён падвёў. А ўсяго трэба быць крыху больш уважлівым.
Існуе спіс некаторых сітуацый, па якіх можна судзіць пра характар чалавека ды дакладна сказаць ці варта браць яго з сабой у разведку.
1. Як чалавек звяртаецца да афіцыянтаў і іншага персаналу.
2. Ці не парушае чалавек правілаў у гульні, калі ніхто не глядзіць.
3. Як чалавек ставіцца да сваіх бацькоў і сваякам мужа / жонкі.
4. Як чалавек абыходзіцца з грашыма.
5. Як чалавек паводзіць сябе падчас доўгай і сумнай паездкі / экскурсіі.
6. Ці жаліцца чалавек на сваю хваробу.
7. Як чалавек паводзіць сябе ў крытычных сітуацыях (пры пажары, напрыклад).
8. Як чалавек ставіцца да тых, каго ён больш ніколі не ўбачыць (то бок не атрымае ніякай далейшай выгады ад зносін).
9. Як чалавек паводзіць сябе, калі выпадкова выставіў сябе дурнем.
10. Як чалавек прымае выбачэнні (і ці прымае наогул).
11. Ці здольны чалавек прызнаць сваю памылку.
12. Як чалавек ставіцца да жывёл.
13. Як чалавек успрымае крытыку.
14. Ці не забывае чалавек пра тых, хто дапамог яму стаць тым, кім ён цяпер з’яўляецца.