Канцэрт, прысвечаны дню ўсіх закаханых і адначасова дню нараджэння Боба Марлі, прайшоў 12 лютага ў берасцейскім клубе CITY.
Беларуская рэгі-каманда «Аддзіс-Абеба» правяла свой першы і пакуль што адзіны сольнік у Берасці. Менскі гурт, вядомы на Беларусі сваімі растаманскімі матывамі і мелодыямі, не пакінуў абыякавым нікога і прынёс у берасцейскі люты гарачае сонца Кубы.
Паслухаць:
[audio:https://dzecikava.org/wp-content/uploads/2012/02/AddzisAbeba-Suka-Viasna.mp3|titles=AddzisAbeba-Suka-Viasna]
Больш фота: radiostart.by