Грамадства

“Людзьмі звацца!” на Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 15:05 ў эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” – праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна“, праграма складаецца з рубрык “Хроніка пераследу”, “Падзея тыдня”, “Асоба. Дзяржава. Грамадства” ды “Праваабарончы каляндар”.

У гэтым выпуску:

Найбольш гучныя факты парушэнняў правоў чалавека за мінулы тыдзень – у “Хроніцы пераследу”.
У рубрыцы “Падзея тыдня” – сітуацыя, якая склалася ў сувязі з прапановай з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку Прадстаўніцтва Еўрапейскага звязу і амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з краіны і наступным адкліканнем  амбасадараў астатніх дзяржаў Еўрапейскага звязу.

Госцем рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” стаў намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Ён распавядае пра асаблівасці адміністратыўнага пераследу актывіста Паўла Вінаградава, а таксама пра гісторыю ганебнай практыкі адвольных затрыманняў на Беларусі.

У “Праваабарончым календары” – гісторыя і сучасная канцэпцыя Міжнароднага жаночага дня, які Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў адзначае ў знак заахвочвання і абароны раўнапраўя жанчынаў.

Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

“Людзьмі звацца!”

Пакінуць адказ