22-24 траўня ў Парыжы адбудзецца глабальны моладзевы конкурс відэа 2012. Запрашаецца на ўдзел моладзь ад 18 да 25 гадоў. Удзельнікам аплочваюцца транспартныя выдаткі, размяшчэнне ў гатэлі і суткавыя.
Сайт праграмы www.oecd.org
Дэдлайн: 31.03.2012 г.
У конкурсе прымаюць удзел вiдэа на тэму:
– Адукацыя і навыкі – што з’яўляецца вялікай праблемай на сённяшні дзень?
– Навучанне неабходным навыкам, каб атрымаць працу;
– Пераадоленне “лічбавага разрыву”;
– Барацьба з няроўнасцю ў доступе да адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкi;
– Натхняючы крэатыў ды інавацыі;
… ці нешта яшчэ:)
Каб удзельнічаць у конкурсе неабходна запоўніць і адправіць электронную рэгістрацыйную форму (у тым ліку спасылкі на відэа на YouTube).
Патрабаваннi да відэа:
– Вашае відэа павінна быць не больш за 3 хвілін.
– Любая размоўная мова, якая выкарыстоўваецца ў відэа, калi гэта не англійская ці французская, павінна суправаджацца адпаведнымі субтытрамі на англійскай ці французскай мовах.
– Вашае відэа не павінна ўтрымліваць гвалту, ненарматыўнай лексікі, паў- ці прамога нападу на асобных асоб. Любыя запісы, якiя лічацца абразлівымі, будуць неадкладна дыскваліфікаваныя.
– Вашае відэа павінна быць ўласнае ды арыгінальнае. Могуць быць выкарыстаныя музыка, відэа, гукі і малюнкі, якія не абароненыя аўтарскiмi правамi.
– Вашае відэа не павінна парушаць правоў трэціх асоб.
Пераможцы конкурсу будуць абвешчаныя 16 красавіка 2012 г па электроннай пошце, а таксама апублікаваныя на сайце конкурсу OECD.
Аўтары вiдэа-пераможцаў будуць запрошаныя ў Парыж 22-24 траўня 2012 года падчас правядзення форуму OECD.
Падрабязней тут.
Кантактны мэйл арганiзатараў конкурсу: [email protected] .
Паводле Адукацыя.інфо