25 сакавіка беларусы святкавалі Дзень Волі. Берасцейцы не былі выключэннем. АРР “Дзедзіч” падрыхтаваў цікавую культурную праграму святкавання.
З раніцы сябры Дзедзіча, а таксама і зацікаўленныя жыхары горада прыйшлі на Трышынскія могілкі, каб ушанаваць памяць Адама Трыпуса, актыўнага дзеяча БНР. Мясцовы краязнаўца Ігар Бараноўскі распавёў пра гэтага славутага дзеяча.
Пасля гэтага моладзь пачала гульню “БНР-Берасце”. Каб выйграць, трэба было хоць трохі ведаць гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі, гарадскую мясцовасць, а таксама гісторыю Берасця. Гульня пачыналась ад Трышынскіх могілак і скончвалася на Вайсковых могілках. Спачатку людзі даведаліся хто такі Станіслав Булак-Булаховіч і чаму ўвогуле гэтыя могілкі з’явіліся. Жыхары горада ўсклалі кветкі да помніка жаўнерам генэрала.
У другой частцы свята ўдзельнікі гульні з дапамогай святочных паштовак павіншавалі берасцейцаў з Днём Волі. А пасля ўсе сабраліся на гарбату на офісе “Дзедзіча” і павіншавалі пераможцаў гульні. Якія атрымалі каштоўныя падарункі, флэшкі. У ўдзельнікаў на памяць засталіся фірмовыя асадкі і добры настрой. Яшчэ раз віншуем 2 каманду, якія перамаглі ў гульне!:)
“Гульня прайшла цудоўна! Спалучэнне ведаў па гісторыі БНР і веданне горада Берасця ў заданнях – было даволі свежай ідэяй. Такі фармат гулняў можна працягваць і працягваць. Я б прыйшоў зноўку.”
(Удзельнік гульні).
“Гульні падобнага фармату праводзяцца даўно сярод моладзі, але мы вырашылі абраць канкрэтную тэматыку – Беларуская Народня Рэспубліка. Такім чынам людзі павінны былі бегаць па гораду і выконваць пэўныя заданні звязаныя з гісторыяй БНР. У выніку мы змаглі арганізаваць святкаванне Дня Волі ў такой цікавай і прывабнай форме. Гэтая гульня вельмі спадабалася ўдзельнікам і нашым прыхільнікам.”
(Арганізатар).