“Беларускі зялёны партал” запрашае да супрацы карэспандэнтаў з Берасця і Берасцейскай вобласці, асабліва тых, хто не абыякавы да экалагічных праблемаў сучаснасці.
Арганізатары конкурсу асабліва зацікаўленыя ў тых, для каго захаванне навакольнага свету і прыроды Радзімы з’яўляюцца асабістымі каштоўнасцямі, а права на інфармацыю пра экалагічную бяспеку, неад’емныя ад іншых правоў грамадзяніна. Гэта – адна з галоўных умоў супрацы. Акрамя таго, пажадана добрае валоданне беларускай мовай.
“Беларускі зялёны партал” прысвечаны экалагічным праблемам, з якімі навакольны свет, а з ім разам і мы, сутыкаемся кожны дзень. Таксама, на сайце можна знайсці шмат цікавых артыкулаў, прысвечаных унікальнай прыродзе нашай краіны, навіны, інфармацыю пра конкурсы і гранты.