90 тысяч злотых (каля 30 тысяч дaляраў) выдаткуе на фэст міністэрства адміністрацыі і аблічбоўкі Польшчы. Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.
Сродкі атрымае «Культурна-грамадская хуткая дапамога», якая з’яўляецца сёлета афіцыйным арганізатарам «Басовішча». Фэст пройдзе з 13 па 15 ліпеня.
Таксама арганізатары маюць надзею на фінансавую падтрымку ад Міністэрства замежных спраў Польшчы, органаў мясцовага самакіравання Падляшскага ваяводства і спонсараў.
Арганізатары заяўляюць, што ў гэтым годзе на «Басовішчы» выступіць як мінімум 10 гуртоў.
Два з іх будуць прадстаўляць беларускую меншасць Польшчы. Таксама у межах фэсту пройдуць канцэрты клубнай музыкі.
Крыніца: budzma.org