РГА “Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” аб’яўляе набор удзельнікаў для беларуска-гішпанскага моладзевага абмену “Volintegration”.
Патрабаванні да ўдзельнікаў: 15-18 гадоў, валоданне гутарковай ангельскай мовай, зацікаўленасць у валанцёрскай працы (тэма праекта: Volintegration: We make it together).
Грамадская арганізацыя “La Rotllana” (г. Бадалона, Гішпанія) ужо некалькі гадоў актыўна рэалізоўвае праекты, накіраваныя на падтрымку дзяцей з розных рэгіёнаў Гішпаніі і Еўропы. У межах гэтага праекту ў 2011 годзе група беларускіх падлеткаў наведала Бадалону, дзе былі наладжаны кантакты і зарадзіліся ідэі агульных праектаў з гішпанскімі аднагодкамі. Наступны этап супрацоўніцтва – прыезд дзяцей з Гішпаніі і сумесная валанцёрская дзейнасць у Беларусі.
У праграме абмену: знаёмства з працай РГА БелАЮ, навучальныя трэнінгі (тэматыка: прафілактыка здаровага ладу жыцця, праца з дзецьмі з парушэннямі развіцця), сумесная валанцёрская праца, насычаная культурна-забаўляльная праграма.
Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў (па 18 падлеткаў з кожнага боку) на час абмену цалкам аплочваецца арганізацыяй.
Ахвотным прыняць удзел у праекце неабходна да 10 траўня (да 18.00) даслаць матывацыйны ліст на электронны адрас [email protected] з наступнай інфармацыяй:
• Прозвішча і імя;
• Дата нараджэння;
• Хатні адрас;
• Кантакты: мабільны тэлефон, эл. пошта, акаўнты ў сацсетках, мабільны нумар аднаго з бацькоў;
• Чаму ты хочаш прыняць удзел у дадзеным абмене?
Падрабязнасці: [email protected] , [email protected] або па тэл. +37529 7792883, +37529 6818609.
Крыніца: adukacyja.info