2-га чэрвеня ў караоке-клубе “Сола” пройдзе дабрачынная вечарына, на якую запрашаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі горада разам со сваімі бацькамі.
На вечарыне госці змогуць паспяваць песні з розных мульфільмаў: ад старых і знаёмых да сучасных твораў.
На мерапрыемстве дзетак таксама пацешаць сваімі фокусамі берасцейскія фокуснікі.
Як распавёў адзін з ініцыятараў мерапрыемства, старшыня Берасцейскага гарадскога грамадскага аб’яднання «Спадчына» Алег Голас, дабрачынная акцыя прымеркавана да Сусветнага дня абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня.
Уваход будзе каштаваць 50 тысяч рублёў. З іх частку арганізатары аддадуць Дзянісу Сакажынскаму, які пакутуе складанай формай анкалагічнага захворвання. Акрамя таго, плануецца таксама паставіць скрыню для дадатковага збору грашовых сродкаў для хлопчыка.