Моладзь

Фіялетавы браслет

Мы вельмі часта чуем пра неабходнасць пазітыўнага настрою. Калі бачыць толькі добрае, а да непрыемнасцяў ставіцца прасцей – без скарг, ныцця, незадаволенасці – свет навокал абавязкова паярчэе.

Уіл Боуэн, просты святар, вывучаючы людзей і іх паводзіны, прыйшоў да высновы, што ад таго што і як мы кажам, залежаць нашы думкі, а яны, у сваю чаргу, уплываюць на нашы эмоцыі і ўчынкі.

У 2006 годзе Уіл Боуэн прапанаваў ідэю – надзець фіялетавы браслет у знак таго, каб пражыць 21 дзень без скарг, ныцця, плётак і выказвання нездаволенасці. Калі на працягу гэтага часу, чалавек усё ж гаворыць ці думае (!) пра штосьці негатыўнае – ён павінен перавесіць браслет на іншую руку і пачаць адлік дзён зноўку, пакуль не праносіць браслет на адной руцэ 21 дзень без скарг і раздражнення.

Было неаднаразова даказана, што 21 дзень – гэта тэрмін фарміравання новай звычкі і развітання са старой. А тое, што ныццё ды скаргі – не больш чым звычка ды нейкая фізіялагічная патрэба, не вызывае сумневаў.

Энтані Робінс прапануе штосьці падобнае. Ён кажа пра 10-дзённы трэнінг без адзінай негатыўнай думкі: раздражненне, смутак, абурэнні, скаргі, хваляванні, страхі і г.д. Ён прапануе 10 дзён бесперапынку,  ўсвядомлена падтрымліваць у сабе ўздым і бадзёрасць. Прычым, калі па звычцы вас наведала прыкрасць – ёсць 1-2 секунды на “выпраўленне” – пасмяяцца, замяніць новай думкай, але калі вы заспелі сябе за абмазгоўваннем “праблемы” больш за 10 секунд – пачынайце ўсё з пачатку.

0 Comments

Пакінуць адказ