Грамадства

Улады Берасцей- шчыны таксама “піяраць” сваіх кандыдатаў

Вызначыць мяркуемых кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў ад улады можна, прааналізаваўшы артыкулы раёнак Берасцейшчыны яшчэ за чэрвень, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Так, газета “Івацэвіцкі веснік” за мінулы месяц двойчы пісала пра заслугі дзейснага дэпутата Палаты прадстаўнікоў Леаніда Кавалевіча з Івацэвіч. У артыкуле “О новом жилищном кодексе” (выпуск за 19.06.2012) распавядаецца, які ён гаспадарнік, разумны заканатворца, што клапоціца пра жыллёва-камунальную гаспадарку, распрацоўваючы новы жыллёвы кодэкс. Пра тое, які чулы дэпутат да дзяцей з Бярозаўскага раёна, распавядала не толькі Івацэвікая раёнка (“Пусть чаще будут такие встречи”, 27.06 .2012), але і Бярозаўская раённая газета “Маяк” (“Поездку инициировал депутат”, 30.06.2012). У абодвух выданнях – здымкі Кавалевіча ў атачэнні дзетак Бярозаўшчыны. Напэўна, раптоўную цікавасць дэпутата з Івацэвіч да дзяцей з Бярозаўскага раёна можна патлумачыць тым, што частка гэтага раёна падчас сёлетняй парламенцкай кампаніі ўвайшла ў Івацэвіцкую выбарчую акругу №11.

Пра тое, што мяркуемы кандыдат у Пружанскай выбарчай акрузе № 9 – палкоўнік Юлій Гвоздзь, людзі загаварылі, калі ў бярозаўскім “Маяку” (у выпусках за 20.06.2012 і 23.06.2012) з’явіліся публікацыі пра стварэнне ў Бярозаўскім раёне 16-га асобнага палка радыёэлектроннай барацьбы на чале з гэтым палкоўнікам. 16-ы асобны полк РЭБ створаны на базе 15-га і 16-га асобных батальёнаў РЭБ 181-й баявой верталётнай базы, якая дыслакуецца ў Пружанскім раёне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ