Абвяшчаецца конкурс для маладых фатографаў, працы дзесяці з якіх увойдуць у фота-кнігу, прысвечаную сучаснай беларускай фатаграфіі.
У межах ініцыятывы Інстытута імя Гёте «Культура і развіццё: менеджары ў сферы культуры» (www.goethe.de/minsk) і праекта «Маладыя беларускія фатографы» Андрэя Лянкевіча, абвяшчаецца конкурс для маладых фатографаў, працы дзесяці з якіх увойдуць у фота-кнігу, прысвечаную сучаснай беларускай фатаграфіі. Кніга пабачыць свет на пачатку 2013 года ў нямецкім выдаўніцтве Kehrer (www.kehrerverlag.com), будзе распаўсюджвацца ў крамах усяго свету і будзе прэзентавана на найбуйнейшым кніжным кірмашы ў Франкфурце ў верасні 2013 г.Фота-праекты для кнігі адбярэ Маціас Хардэр (Matthias Harder), куратар і кіраўнік музея Хельмута Ньютана ў Берліне. Таксама Маціас Хардэр правядзе адкрытую лекцыю ў Мінску ў верасні 2012г..
Патрабаванні да ўдзельнікаў:
- узрост да 35-ці гадоў уключна
- беларускае грамадзянства
- фота-праект выкананы асабіста аўтарам
- калектыўныя заяўкі не разглядаюцца
Заяўка павінна ўключаць наступныя элементы:
- Скончаны фота-праект (не больш за 3-ы праекты ад аднаго ўдзельніка), да 20 фотаздымкаў у праекце, памер фотаздымка: 1000 px па большым баку. Кожны праект мусіць быць у асобным файле-архіве (ZIP альбо RAR) ці тэчцы, якая будзе мець імя па назве праекта, лацінскімі літарамі. Напрыклад: “Belaruskae_vojska”;
- Канцэпцыя праекта ў тэкставым файле (не больш за 1000 сімвалаў) на беларускай мове;
- Біяграфія ўдзельніка;
- Партрэт удзельніка з пазнакай аўтарства фатаграфіі;
Усе матэрыялы мусяць быць дасланы ў адным файле-архіве (ZIP альбо RAR), які будзе мець імя удзельніка лацінскімі літарамі. Напрыклад: “Jakub_Kolas.zip”.
Заяўкі чакаюць на email [email protected]
не пазней за 20.08.12.
Усе пытанні па праекту, можна накіроўваць Андрэю Лянкевічу на [email protected]
Паводле generation.by