Паводле дадзеных на 21 жніўня, Цэнтрвыбаркамам акрэдытаваны ўжо 110 міжнародных назіральнікаў. З іх 73 прадстаўляюць СНД (уключаючы сем назіральнікаў ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД), 33 – БДІПЧ АБСЕ, тры – ЦВК Расеі, адзін – ЦВК Малдовы. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Акрамя таго, у выбарчыя камісіі акрэдытаваны 991 нацыянальны назіральнік. 76 з іх вылучаліся шляхам збору подпісаў, 33 – ад працоўных калектываў, 54-ад палітычных партый.
Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Градама) сярод назіральнікаў будуць прадстаўляць тры чалавекі, Камуністычную партыю Беларусі – 47 чалавек, Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці – два чалавекі, і па аднаму чалавеку будзе працаваць ад АГП і Партыі БНФ.
828 назіральнікаў накіравалі грамадскія аб’яднанні Беларусі, у тым ліку ГА «Белая Русь» – 305 чалавек, БРСМ – 100, Беларускі саюз жанчын – 45, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў – 134, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі – 104, іншыя аб’яднанні – 140.
У акруговыя выбарчыя камісіі акрэдытаваны 395 назіральнікаў, ва ўчастковыя – 590, у цэнтральную камісію – 6.
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Крыніца: spring96.org