Грамадства

Амбасадары Еўразвяза прад’явілі дэмарш Беларусі з-за смяротнага пакарання

2 кастрычніка, з нагоды Сусветнага дня супраць смяротнага пакарання, які будзе адзначацца 10 кастрычніка, амбасадар Латвіі ў Беларусі разам з амбасадарамі Францыі і Італіі ў Беларусі і прадстаўнікамі Дэлегацыі Еўразвяза ў Менску прад’явілі дэмарш МЗС Беларусі, каб яшчэ раз звярнуць увагу беларускіх уладаў на праблему адмены смяротнага пакарання ў краіне. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Дэмарш з’яўляецца сумесным рашэннем Дэлегацыі Еўразвяза ў Менску і акрэдытаваных у Менску амбасадараў краін-удзельніц Еўразвяза, і ягонае ўручэнне было даручанае кіраўніку дыпламатычнай місіі Латвіі.

Беларусь – адзіная краіна на еўрапейскім кантыненце, у якой дагэтуль выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. Еўразвяз, уключаючы Латвію, неаднаразова заклікаў Беларусь увесці мараторый на смяротнае пакаранне.

Крыніца: spring96.org

Пакінуць адказ