Грамадства

У Пінскім раёне выратавалі рыбака

13 снежня ў 11.40 у цэнтр аператыўнага кіравання Пінскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб тым, што на рацэ Ясельда непадалёк ад вёскі Масевічы тоне чалавек.

Праз дзевяць хвілін на месца здарэння прыбылі ратавальнікі. З дапамогай спецыяльнага прыстасавання супрацоўнікі аддзялення пажарнага аварыйна‑ратавальнага паста выцягнулі з вады 56‑летняга жыхара Пінска. Ён знаходзіўся ў вадзе на адлегласці 30 метраў ад берага.

Ратавальнікі перадалі пацярпелага брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Мужчына з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» змешчаны ў Пінскую цэнтральную гарадскую бальніцу.

Як зазначыў Машноў, гэта першы выпадак выратавання аматара падлёднай лоўлі гэтай зімой.

Ларыса Шыганава, БелаПАН

Пакінуць адказ