Грамадства

Спадчына на продаж і пад знос

Берасцейскі аблвыканкам выставіў на продаж шэраг гісторыка-культурных помнікаў, якія ў адпаведнасці з умовамі аўкцыёну падпадаюць пад знос. Берасцейскі аблвыканкам намераны правесці аўкцыён 15 снежня.

Сярод аб’ектаў нерухомасці, якія пакупнік у адпаведнасці з умовамі аўкцыёну можа знесці, апынуліся будынкі, што маюць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці і знаходзяцца ў спісе гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь.

Сярод гісторыка-культурных каштоўнасцяў, вызначаных пад знос дамы № 26 і 28 па вул. Памежнікаў, дом № 23 па вул. Леніна, дом № 12 па вул. Астроўскага, дамы № 48 і 50 па пр. Машэрава,  дом № 26 па вул. 17 Верасня.

− Аўкцыён адбудзецца 15 снежня. У грамадскасці яшчэ ёсць трохі часу, каб паўплываць на гарадскія улады і дабіцца зняцця аб’ектаў нерухомасці з продажу, альбо ў якасці абавязковай умовы выставіць абавязковае захаванне будынку і яго ахову, − лічыць Дзяніс Турчэняк.

milinkevich.org

aukcion

Пакінуць адказ