Сёння на плошчы Незалежнасці ў Мінску камуністы ўскладалі кветкі да помніка Леніну ў гонар 95-й гадавіны рэвалюцыі.Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Таксама на ўшанаванне прывялі школьнікаў і студэнтаў. Як паведамлялі чытачы НН з студэнцкага асяродку, гэта адбывалася ў прымусовым парадку. Моладзь падыходзіла да помніка арганізаванымі групамі, на чале з куратарамі.
Крыніца: spring96.org