Грамадства

“Палёт”. Анімацыйны фільм аб праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі (відэа)

Анімацыйная стужка, створаная таленавітымі валанцёрамі кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, раскрывае тэму бесчалавечнасці і жорсткасці смяротнага прысуду ў Беларусі. Наша краіна – апошняя ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выкарыстоўваецца смяротнае пакаранне. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

У межах кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, акцыі, мэта якіх – інфармаванне грамадства пра наяўнасць смяротнага пакарання. Праваабарончы цэнтр “Вясна”, разам з актывістамі кампаніі, стварылі некалькі дакументальных фільмаў на гэтую балючую тэму.  У фільме «Убыл по приговору» разглядаецца праблема існавання кАтаў, што ад імя дзяржавы прыводзяць прысуд у выкананне. Пра адчуванні і эмоцыі  выканаўцаў расстрэлаў  ў фільме распавядае  чалавек, які асабіста прымаў удзел у 134 пакараннях смерцю,  Алег Алкаеў, былы начальнік  СІЗА № 1 г. Мінска, аўтар кнігі «Расстрэльная каманда».

Гэтай стужцы папярэднічалі фільмы  “Прычына смерці – прочырк”  і “Найвышэйшая мера”.
 
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека.

    У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання”, мэта якой – спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў.

Крыніца: spring96.org


Пакінуць адказ