Адукацыя

Сустрэча на тэму: “Адукацыйная магчымасьці навучаньня за мяжой для беларусаў”

22 лютага адбудзецца тэматычная сустрэча, на якой будуць прысутнічаць прадстаўнікі розных праграмаў па адукацыі за мяжоў, якія дзейнічаюць у Беларусі, а таксама людзі, якія прайшлі адукацыю па праграмах UGRAD, Erasmus Mundus, DAAD.
Фармат сустрэчы:
Першая палова сутсрэсчы пройдзе ў выглядзе кароткіх выступаў спікераў, а таксама агляду праграмаў DAAD (Germany), Erasmus Mundus, Visby Program (Sweden), Chevening scholarship (UK), UGRAD (Global Undergraduate Exchange Program, the US).

Другая палова пройдзе ў фармаце размовы (пытаньне-адказ), дзе будзе магчымасьць тлумачэньня некаторых момантаў па адукацыйных праграмах.

Пачатак сустрэчы ў 19.00. Месца: г. Менск, вул. В.Харужай 25/3 (4-ы паверх,  бібліятэка Інстытута Гётэ). Мовы: ангельская, расейская.

Рэгістрацыя на мерапрыемства адбудзецца праз эл. пошту: [email protected]. Неабходна пазначыць імя, прозьвішча, год нараджэньня ды больш цікавую краіна ў пляне атрыманьня адукацыі.

Колькасьць месцаў абмежаванае. Удзел бесплатны.

Сустрэча ў Facebook.

Паводле ampby.org

Пакінуць адказ