Сёння прайшла чатырнаццатая сустрэча Клуба творчых берасцейцаў, якую наведалі дарагія для нас госці – Клуб сацыяльных танцаў BreStarDance.
Госці вечара пазнаёміліся і ўбачылі прэзентацыю такіх танцаў як: бачата, сальса і кізомба. Людзей, шчыра кажучы, было зусім мала. Але, магчыма, гэта і стварыла ўтульную атмасферу і атрыманы намі майстар-клас зацягнуўся яшчэ надоўга 🙂
Хлопцы і дзяўчаты з клуба паказалі сапраўды класныя танцы і запалілі публіку!
І, зразумела, на вечары былі ўжо традыцыйныя для Клубу вершы, песні пад гітару і добры настрой. Глядзіце фоткі, а яшчэ лепш – далучайцеся!