АРР “Дзедзіч” і Берасцейскі еўраклуб запрашаюць берасцейскую моладзь бясплатна адведаць курс публічных лекцый на тэму “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”. Лекцыі чытае палітолаг, намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец.
Лагвінец:
– Хачу прадставіць карціну еўрапейскай інтэграцыі, паказаць, якія магчымасці яна дае. Беларусь, што знаходзіцца ў Еўропе, таксама закранутая працэсамі еўрапейскай інтэграцыі, і мы толькі выйграем, калі будзем ведаць, што адбываецца за нашымі заходнімі межамі. Гэта адзін са спосабаў пераадолення самаізаляцыі Беларусі.
Алесь Лагвінец ладзіць адкрытыя лекцыі на тэму Еўрапейскай інтэграцыі з 2006 года. Спачатку яны праходзілі ў Менску, дзе іх праслухалі больш за 300 студэнтаў і маладых спецыялістаў. Сёлета далучыліся Гомель, Магілёў, Гародня і, нарэшце, Берасце.
Мэта курса – прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Еўрасаюза, паказаць асноўныя мадэлі і этапы эвалюцыі ЕС, развіць у слухачоў навыкі аналізу еўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў.
У рамках курсу будуць праведзены дэбаты і абмеркаванні актуальных пытанняў еўраінтэграцыі.
Лагвінец:
– Спадзяюся, гэта дасць добры штуршок для развіцця. Некалькі маіх слухачоў ужо павучыліся ў Еўрапейскім каледжы, у іншых еўрапейскіх ВНУ у Швецыі, Нямеччыне, Францыі, некаторыя – самі ўжо з’яўляюцца экспертамі, пачынаючымі, але вельмі шматабяцальнымі, ёсць тыя, што працуюць у грамадскіх арганізацыях, у СМІ.
На курс лекцый у Берасці запрашаюцца студэнты, маладыя спецыялісты і ўсе, хто зацікаўлены паглыбленым вывучэннем еўрапейскай інтэграцыі. Паспяховыя слухачы атрымаюць сертыфікаты АРР “Дзедзіч” і Берасцейскага Еўраклуба і рэкамендацыі стажыравання.
Мова выкладання – беларуская (для вывучэння ўсіх матэрыялаў курса веданне ангельскай мовы пажаданае, але не абавязковае).
Курс складаецца з трох частак і будзе выкладацца па суботах (16, 23 і 30 сакавіка) з 12 да 18 гадзін.
Ахвотным узяць удзел у курсе неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас: [email protected] не пазней за 14 сакавіка.
Анкета-заяўка на ўдзел у курсе лекцый “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Еўрапейскага саюза”.
1. Прозвiшча, імя, імя па-бацьку:
2. Дата нараджэння:
3. Мабiльны тэлефон:
4. E-mail:
5. Ацанiце Ваш узровень валодання ангельскай мовай (па шкале ад “1″ да “5″):
6. “Месца вучобы” (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння) або “Досвед працы” (месца i род дзейнасцi):
7. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi?
Чакаем заявак на адрас [email protected] да 14 сакавіка!!!
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.: +375 29 724-21-16 (Дзмітрый) альбо па эл. адрасе: [email protected].