Пятнаццатая, юбілейная сустрэча Клуба творчых берастейцаў прайшла ў ціхай і ўтульнай абстаноўцы. На жаль, усё менш і менш людзей прыходзіць на нашыя імпрэзы …
Але, нягледзячы на гэта, вечар атрымаўся вельмі насычаным і музычным. Выручылі дзьве гітары і вялікія песеннікі 🙂
Так як людзей прыходзіць мала, востра стала пытанне аб правядзенні мерапрыемства не кожны тыдзень, а раз на два тыдні. Але канчатковае рашэнне яшчэ не прынята. Прыходзце да нас, праяўляйце сябе, радуйце і радуйцеся разам з намі!