Музыка

Канцэрт «Пер Гюнт» (фота)

23 сакавіка ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы сімфанічны аркестр адыграў знакаміты канцэрт «Пер Гюнт» Э.Грыга (па драме Генрыка Ібсена)

24 лютага 1876 года з’яўляецца знамінальнай датай нарвежскай гісторыі. У той дзень у тэатры Бергена,  адбылася прэм’ера драмы Генрыка Ібсена “Пер Гюнт”, музыку да якой напісаў Эдвард Грыг. П’еса мела грандыёзны поспех!

Ў 1874 годзе Генрык Ібсэн, вядучы нарвежскі драматург, запрасіў маладога, але ўжо вядомага кампазітара Эдварда Грыга для сумеснай працы над новай пастаноўкай п’есы “Пер Гюнт”. Грыг прапанову прыняў і за паўтара года напісаў для спектакля музыку, дакладней цэлы музычны твор з 27 частак.
У сваёй працы Ібсен распавядае гісторыю  летуценніка Пера Гюнта, які бадзяецца па свеце ў дарэмных пошуках шчасця, не падазраючы, што яно яго чакае дома –  дзяўчына па імені Сальвейг.

На жаль гуляць усе 27 сюіт на адным канцэрце  немагчыма, таму музыкі абралі восем самых знакамітых і прфгожых мелодый знаёмым усім з дзяцінства.

Адкрыла канцэрта першая сюіта “Раніцай”, магчыма, адна з самых прыгожых у музыцы малюнкаў усходу сонца ў гарах. Прагучалі і знакамітыя “Песня Сольвейг”, “У пячоры горнага троля” і інш. Грандыёзны і чароўны канцэрт!

 

 

 

 

Пакінуць адказ