Бібліятэкі Бярозы, Белаазёрска, Івацэвіч, Малеча і Пружан атрымалі ў дар кнігі пад назвай “Паўстанне на Беларусі 1863 году: “Мужыцкая праўда” і лісты “з-пад шыбеніцы”. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Іх перадаў вядомы беларускі эмігрант Янка Запруднік да 150-х угодкаў паўстання Кастуся Каліноўскага.
Бібліятэкар Белаазёрскай гарадской бібліятэкі імя Ніны Мацяш Наталля Мікуляк лічыць, што кніга будзе запатрабавана розным колам чытачоў.
Цяпер кожны можа пазнаёміцца з апошнімі словамі нацыянальнага героя Беларусі Кастуся Каліноўскага.
Гэта каштоўная кніга і патрэбная кожнаму беларусу, які марыць жыць у вольнай і багатай дзяржаве.
У гэтым невялікім па памеру выданні, акрамя тэкстаў ёсць і каментары Янкі Запрудніка і Томаса Берды. Выдадзена кніга фундацыяй імя Пётры Крычэўскага ў Нью-Ёрку ў 1980 годзе.
Крыніца: spring96.org