Моладзь

КТБ з гумарам!

Чарговая сустрэча Клуба творчых берастейцаў была прымеркавана да 1 красавіка – Міжнароднага дню смеху!

На вечары удзельнікаў чакалі прыемныя сюрпрызы і яркія паветраныя падарункі. У прыватнасці, наш новы сябар – Аня Гатчаніна, якая прадстаўляе сваю прыватную справу – “Афармленне і ўпрыгожванне паветранымі шарамі” ласкава адарыла ўсіх тых, хто правільна адказаў на шэраг пытанняў датычаных Клуба творчых берестейцев. І ўсіх тых, хто за вечар хаця бы раз выйшаў на сцэну.

За правільныя адказы ўдзельнікі атрымалі ў падарунак “Татошку”, за самы смешны адказ “Гламурнуы капялюш”, ну а верны адказ на самае складанае пытанне ў якасці супер прыза – “Паветраны бяспечны від транспарту”.

У нас у гастях была жанчына з далёкага горада Мурманска, якая сачыніла літаральна на хаду верш пра наш Клуб. А яшчэ хлопцы і дзяўчаты з клубу гістарычнага танцу “Сярэднявечная паляна” ладзілі майстар-клас старадаўніх танцаў. Самым смешным за вечар было незвычайнае выступленне ў ролі Сярдзючкі хлопца Дзмітрыя, які танчыў і паказваў акрабатычныя нумары!

Вечар завяршыўся традыцыйнай гарбатай з тортам і смешнымі застольнымі гульнямі і загадкамі!

Больш фатаздымкаў можно паглядзець тут












Пакінуць адказ