АРР “Дзедзіч” прэзентуе фотаагляд гісторыі арганізацыі за усе гады сваёй дзейнасці.
У верасні “Дзедзіч” плануе правесці Дзень адкрытых дзвярэй, на які будуць запрошаны студэнты, навучэнцы старэйшых класаў – ўсе ахвотныя. Ужо зараз офіс арганізацыі ўпрыгожваюць фотаздымкі, якія расказваюць пра розныя накірункі дзейнасці арганізацыі.
Фотаархіў арганізацыі змешчаны таксама ў суполцы Дзедзіча ў папулярнай сацыяльнай сетцы Укантакце.
У рамках падрыхтоўкі да Дня адкрытых дзвярэй будзе выпушчаны фірмовы насценны каляндар. На яго старонках будуць размешчаны 12 фотаздымкаў з фотаархіва, якія набяруць больш за ўсё “лайкаў” Укантакце. 50 асобнікаў календара мы разыграем сярод падпісчыкаў суполкі.
Запрашаем чытачоў актыўна галасаваць “лайкамі” за лепшыя фоткі з фотаархіва Дзедзіча! Каб атрымаць ваш падарунак трэба толькі быць падпісчыкам суполкі Дзедзіч і пакінуць у фотаальбоме не менш за 12 лайкаў.
А можа праглядаючы фотаздымкі, вы ўпадабаеце тое, чым мы займаемся і прыйдзеце на Дзень адкрытых дзвярэй каб пазнаёміцца з “Дзедзічам” бліжэй!