22 верасня на тэрыторыі Берасцейскага і Камянецкага раёнаў грамадскае аб’яднанне спартыўны вяло-мота-турыстычны клуб «Планета Спадарожжаў» праводзіць веламарафон з элементамі арыентавання пад назвай «Берасцейская сотня сланоў»
Дадзены веламарафон праводзіцца з мэтай прапаганды веларуху і здаровага ладу жыцця ў Берасці, Берасцейскай вобласці і ўсёй Беларусі, а таксама дзеля развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы велатурызму.
Дыстанцыя веламарафона будзе лінейная, перасечаная, пракладзена па дарогах з грунтавым і асфальтавым пакрыццём. Старт і фініш будзе адбывацца ў гарадской зоне.
ПРАГРАМА
8.00 -8.30 – рэгістрацыя, выдача нумароў;
8.30 – адкрыццё спаборніцтваў;
9.00 – старт веламарафону;
19.00 – закрыццё дыстанцыі;
19.00 – 19.30 – падвядзенне вынікаў;
19.30 – узнагароджанне пераможцаў
З падрабязнасцямі веламарафону можна пазнаёміцца на сайце КСА Бярэсце і на сайце Камянецкага раёна.