26 ліпеня на летнік ў Залессі завітае вядомы беларускі музыка Піт Паўлаў, адзін са стваральнікаў легендарнага беларускага гурта N.R.M.
Дзедзіч запрашае на канцэрт не толькі ўдзельнікаў летніка, але і ўсіх берасцейцаў!
Творчы шлях знакамітага гітарыста адзначаны мноствам яскравых падзей – удзельнік і (ў большасці выпадкаў) стваральнік знакавых беларускіх рок-бандаў (N.R.M., Мроя, Pete-Paff, GARADzKIJA, KRIWI) – Піт Паўлаў з’яўляецца сапраўды важнай асобай ў беларускай музыцы.
Больш падрабязна пра летнік “Залессе-2013!” глядзіце тут.
Культурную праграму летніка можна знайсці тут.