Апошні фестывальны шанец гэтага лета! “Дзедзіч” арганізуе вандроўку на “Захід-2013”.
Як бы не было шкада, але гэта лета падыходзіць да завяршэння. І таму, калі Вы не паспелі правесці яго так, як марылі, альбо проста жадаеце яшчэ больш новых уражанняў, тады гэты шанец для вас!
“Дзедзіч” арганізуе вандроўку на адзін з лепшых фестываляў, “Захід-2013”,на якім вы зможаце пабачыць і паслухаць зорак з Беларусі (Ляпіс Трубецкой), Украіны (Воплі Відоплясова), Расіі (Noize MC) і іншых краін, весела правесці час і набыць новых сяброў. Фестываль адбудзецца з 16 па 18 жніўня ў Радатычах, што знаходзяцца побач з Львовам.
Каб трапіць на “Захід”, вам патрэбен квіток, які каштуе 300 грн (прыблізна 35$), намёт і жаданне!
Даехаць можна рознымі спосабамі: на аўтобусе Берасце-Львоў, які каштуе 20$ у адзін бок; аўтобусам да Ковеля, а потым на электрычках (12$), або таннейшым спосабам, на электрычках з Брэсту з некалькімі перасадкамі (10$). Зрабіце сабе падарунак, адпачніце ад офісу і бетону разам з сябрамі пад прамяністым украінскім сонцам, слухая добрую музыку. Знайдзіце сабе прыгоды ўспаміны аб якіх, будуць грэць Вам душу ўвесь наступны год.