Магчыма, што хтосьці з нас любіць зіму за яе мароз, ад якога чырванеюць шчокі і нос, за скрыпучы снег, магчыма, за сняжынкі на вокнах. Але ёсць і такія, каго раздражняе зімовы настрой прыроды.
Большасць людзей адчувае зімовую дэпрэсію, днямі не вылазіць з ложку, ігнаруе тэлефонныя званкі і смс-паведамленні і думае як бы хутчэй прайшоў чарговы дзень.
Як з гэтым змагацца? Ці існуюць лекі ад зімовай дэпрэсіі?
Так, канешне ёсць!
Японскія вучоныя знайшлі добры сродак: звычайны зялёны чай. Даследаванні з удзелам больш 1000 мужчын і жанчын паказалі, што тыя, хто рэгулярна п’е яго, рэдка скардзяцца на дрэнны настрой. Каб абараніцца ад дэпрэсіі, даследчыкі раяць выпіваць у дзень па 4 кубкі зялёнага чаю. Карысная ўласцівасць зялёнага чаю тлумачыцца наяўнасцю ў ім вялікай колькасці амінакіслаты тэаніна. Гэта рэчыва аказвае заспакаяльнае дзеянне на мозг і нярвовую сістэму чалавека.
А вось японскія вучоныя высвятлілі, што прагляд камедый не проста адпачынак, а сапраўдны лекавы працэс. Лекары раюць пры праглядзе не хаваць сваіх эмоцый і гучна смяяцца, каб выклікаць «гармоны шчасця». Яны здольны значна пывысіць імунітэт і добра змагацца з зімовай дэпрэсіяй.
Я ж вам параю часцей сустракацца з сябрамі, забаўляцца, знаходзіць цікавыя хобі, хадзіць у тэатры, на выставы. І ні ў якім выпадку не трэба вешаць нос. Трэба заўсёды верыць у тое, што хутка прыйдзе сонейка, якое прагоніць на доўгі час нашу зімовую дэпрэсію.
Ваша Аліса Майская, dzedzich.org
Во Алінка бамбіць. Адну за адной навіны габлюе 🙂
Навучылася, малайчына!