Культура

Каляды па-беларуску

Каляды – гэта цёплае, прыгожае сямейнае свята, працятае атмасферай згоды і кахання.

Апоўначы 6 студзеня ва ўсіх праваслаўных храмах пачынаецца ўрачыстае набажэнства. У гэты дзень у горадзе Віфлееме нарадзіўся Ісус Хрыстос.

У праваслаўных па ўсім свеце заканчаецца Калядны пост. За стол садзяцца тады, калі на небе загараецца першая зорка, менавіта тая зорка, якая некалі ўзвясціла ў Віфлееме пра нараджэнне Хрыста.

Сталы ўсюды накрыты ўвесь дзень.Чаго толькі ні ўбачыш на стале! На гэта свята звычайна ўсе ходзяць адзін да аднаго ў госці. Трэба толькі захапіць з сабою падарункі і пры ўваходзе сказаць: з Нараждэннем Хрыстовым!

Маленькія дзеці звычайна ходзяць калядаваць, пераапрануўшыся ў жывёл ці казачных гарояў, з песнямі і пляскамі.

А 7 студзеня з Калядамі прынята віншаваць сяброў і родных. Так што не забудзьцеся павіншаваць усіх блізкіх  і проста знаёмых з гэтым цудоўным святам.

А вам я жадаю ажыццяўлення ўсіх вашах мараў і сардэчнага цяпла ў кожную хату.

З надыходзячымі вас Калядамі!

 
 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org

Пакінуць адказ