Мясцовыя прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) наведалі Трышынскія могілкі, дзе ўсталяваны помнік тым, хто пацярпеў ад рэпрэсій у савецкія часы. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Пасля ўскладання кветак і хвіліны маўчання прысутныя падзяліліся сваімі ўражаннямі наконт трагічных падзей тых часоў і ўзялі ўдзел у круглым стале на тэму “Палітычныя рэпрэсіі: учора і сёння”. Як адзначыў першы намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, сённяшні дзень сапраўды з’яўляецца днём жалобы: “Роўна 76 год таму за адну ноч у мінскай турме было растраляна больш за 100 лепшых сыноў Беларусі, а ўвогуле палітычныя рэпрэсіі рознага ўзроўню адчулі каля мільёна чалавек. Ужо ў сучаснай Беларусі мы маем тысячы пакалечаных лёсаў, калі людзей пазбаўляюць працы за іншадумства , збіваюць падчас мірных акцый, арыштоўваюць і кіадаюць у турмы нібыта за крымінальныя злачынствы. Сведчаннем таму, што палітычны пераслед працягваецца ў Беларусі і зараз – затрыманні, што адбыліся 29 кастрычніка”.
Крыніца: spring96.org