«Навучальныя візіты ў Гдыні» – праект, у рамках якога маладыя людзі: студэнты, грамадскія актывісты і прадстаўнікі мясцовых арганізацый з Беларусі, Украіны, Малодвы і Расійскай Федэрацыі могуць наведаць Гдыню (Паморскае ваяводства, Польшча) ў фармаце двухтыднёвай навучальнай паедзкі.
Навучальныя візіты — гэта цудоўны шанец…
- пазнаёміцца з Польшчай — упершыню альбо бліжэй,
- даведацца пра адміністратыўную і адукацыйную сістэмы,
- пабачыць уладу, бізнэс і СМІ праз розныя пункты гледжання,
- наведаць дзяржаўныя і грамадскія ўстановы,
- зразумець практычую дзейнасць ў польскіх арганізацыях,
- адчуць польскую культуру і гісторыю,
- вывучыць трохі польскай мовы праз жывыя размовы.
Фундатар праекту — гарадскі савет горада Гдыні.
Профіль удзельнікаў навучальнага візіту:
- актыўныя і ініцыятыўныя
- студэнты, грамадскія актывісты і прадстаўнікі НДА
- грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі
- вольна валодаюць рускай мовай
Мэта праекта — паказаць дэлегатам развіццё Польшчы ад моманту падзення камунізму да ператварэння ў паўнавартасную еўрапейскую краіну.
Праграма навучальнага візіту складаецца з нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі актывістамі, што дазваляе ўсталяваць жывыя зносіны, задаць шматлікія пытанні і паглядзець знутры на дзейнасць розных устаноў.
Удзельнікам прапануецца ў рамках праекту:
• пакрыццё коштаў праезду да Гдыні і вяртання дамоў
• пражыванне ў інтэрнаце і харчаванне
• усе выдаткі, звязаныя з мерапрыемствамі праграмы
• падтрымка ў атрыманні шэнгенскай візы
Працоўная мова праекту — руская.
Падача заявак і ўдзел у візіце — бясплатныя.
Вясной 2014 году запланаваны навучальны візіт у Гдыні ў датах:
24 сакавіка — 04 красавіка 2014 г.
Кандыдаты павінны запоўніць анкету-заяўку праз форму Google.
Апошні тэрмін прыёму заявак: 27 снежня 2013 г.
Калі ласка, азнаёмцеся з поўным апісаннем праекту і падрабязнасцямі тут.
«Цэнтр супрацоўніцтва моладзі» (Centrum Współpracy Młodzieży) ў Гдыні – польская недзяржаўная і незалежная арганізацыя, якая працуе з моладдзю, лідарамі грамадскіх арганізацый і моладзевых груп у Польшчы ды іншых краінах. Галоўная місія Цэнтру — падтрымка развіцця дэмакратычнага і адкрытага грамадства як у Польшчы, так і за яе мяжой.
Спасылкі:
Афіцыйнае апісанне праекту.
Прапануем далучыцца да нашай старонкі на Facebook.
Анкета-заяўка для ўдзелу ў візіце вясной 2014 г.
Кантактны e-mail: [email protected]
Вэбсайт арганізацыі: http://cwm.org.pl