Грамадства

Гарадскія ўлады не далі дазвол на шэсце ў падтрымку далучэння Украіны да еўраінтэграцыі

Арганізатарамі шэсця выступілі мясцовыя прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія такім чынам збіраліся выказаць сваю салідарнасць з украінскім народам у яго імкненні жыць у Еўрасаюзе. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

Як паведаміў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, у адказе з гарвыканкама гаворыцца, што “правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў, судоў, органаў пракуратуры, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абараназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва, на адлегласці менш за 100 метраў ад будынкаў арганізацый аховы здароўя“. Уладзімір Вуек, лічычы такую прычыну адмовы беспадстаўнай, паколькі раней падчас святкавання 1 мая па такім самым маршруце брэсцкія прадстаўнікі дэмакратычных сіл ужо праводзілі дазволенае ўладамі шэсце. “Больш за тое, гэтую забарону на правядзенне шэсця можна лічыць вызначэннем пазіцыі мясцовых уладаў да падзеяў, што адбываюцца зараз ва Ўкраіне”, — лічыць кіраўнік брэсцкай суполкі АГП.

Шэсце планавалася правесці 21 снежня па праспекце Машэрава і вуліцы Леніна (пачынаючы з пляцоўкі каля цэнтральнага універмага да плошчай Леніна).

Крыніца: spring96.org

 

Пакінуць адказ