Грамадства

Брэст: сябры АГП пачалі ўласны збор подпісаў супраць ўвядзення падатку на аўтамабіль

Сабраныя подпісы спачатку будуць накіраваныя ў цэнтральны офіс Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а пасля трапяць ва ўрад краіны, Нацыянальны сход РБ, Канстытуцыйны суд і ў Адміністрацыю прэзідэнта.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

У тэксце зварота, пад якім прануюць падпісацца грамадзянам, гаворыцца пра нязгоду з увядзеннем дзяржаўнага падатку за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, як гэта прадугледжана праектам Закона “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці, падаткаабкладання і адміністрацыйнай адказнасці”. У падпісным лісце, акрамя патрабавання ня ўводзіць гэты падатак, таксама ўтрымліваецца заклік адправіць у адстаўку ўрад (менавіта паводле яго прапановы гэты праект закона трапіў да дэпутатаў) і правесці ў Беларусі сумленныя і справядлівыя выбары прадстаўнічых органаў улады ўсіх узроўняў.
Як паведаміў кіраўнік брэсцкай абласной арганізацыі АГП Уладзімір Вуек, “такім чынам мы хочам даць магчымасць жыхарам рэгіёна выказаць сваю пазіцыю і актывізаваць грамадзянскую супольнасць у справе адстойвання сваіх правоў і інтарэсаў, у тым ліку – падчас выбараў”.

Крыніца: spring96.org

Фатаздымак:  http://brestcity.com/2013/all/parkovka_brest.jpg

0 Comments

Пакінуць адказ