«Мінская міжнародная медыяшкола» разам з чэшскай асацыяцыяй незалежных трэнераў «PIMTA» запрашае на трэнінг па стварэнні дакументальнага відэа для грамадзянскіх ініцыятываў Беларусі.
Падчас трэнінгу ўдзельнікі атрымаюць тэхнічныя навыкі працы з відэа (здымкі і мантаж) і зробяць відэа пра сваю арганізацыю і сферу яе дзейнасці.
Гэты трэнінг ёсць часткай навучальнай праграмы і прадугледжвае серыю заняткаў, кансультацый і рэсурснай падтрымкі пры стварэнні відэа для ўзмацнення працы грамадзянскага сектару ў Беларусі.
З прыкладамі папярэдніх прац удзельнікаў можна азнаёміцца на сайце медыяшколы (раздзел «Відэа»).
ДАТА: 27–31 студзеня 2014 года
МЕСЦА: Мінск
ТЭРМІН ПАДАЧЫ: 23.01.2014 (да 13:00)
Вынікі адбору будуць вядомыя 24.01.2014.
ХТО МОЖА ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ?
На трэнінг запрашаюцца прадстаўнікі грамадзянскіх аб’яднанняў ды ініцыятываў Беларусі (сацыяльныя, культурніцкія, экалагічныя, медыйныя і г. д.), а таксама прадстаўнікі альтэрнатыўных медыярэсурсаў, якія не адносяцца да традыцыйных СМІ.
Перавага аддаецца ўдзельнікам, якія ў сваіх арганізацыях максімальна звязаныя са сферай медыяў і распаўсюдам інфармацыі (журналісты, падтрымка сайта, вядзенне блога або старонкі ў сацыяльнай сетцы, выданне інфармацыйных матэрыялаў, фотаздымкі, відэаздымкі і г. д.) і плануюць надалей развіваць гэты напрамак у сваіх арганізацыях.
Вітаюцца заяўкі ад двух чалавек ад арганізацыі для працы ў камандзе над стварэннем відэа.
УМОВА ЎДЗЕЛУ
Трэба запоўніць анкету ўдзельніка і даслаць на [email protected]
Заяўкі без анкеты разглядацца не будуць.
НАВЫКІ І КАМПЕТЭНЦЫІ
Тэматычны трэнінг складаецца з наступных частак:
1. Фарматы відэаінтэрв’ю для прадстаўлення дзейнасці арганізацыі.
2. Сцэнарны практыкум (фармуляванне тэмы і навыкі напісання здымачнага сцэнару).
3. Тэхнічныя навыкі здымкаў на відэакамеру (гук, святло, ручныя наладкі камеры, праца за штатывам).
4. Праца ў праграмах відэамантажу (Adobe Premiere).
Пасля трэнінгу праца з удзельнікамі працягнецца ў рэжыме кансультацый і рэсурснай падтрымкі.
Працоўныя мовы трэнінгу – руская/беларуская.
Спампаваць анкету можна тут