2-га сакавіка памёр Народны паэт Беларусі, эсэіст і перакладчык – Рыгор Барадулін. Краіна страціла яшчэ аднаго выбітнага сына. Дзядзьку Рыгору 24 лютага споўнілася 79 год.
“Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарсцвець,
Каб страціць святое штосьці…”
Рыгор Барадулін
Большасць людзей памятаюць пісьменніка яшчэ са школьных гадоў – з 9-10 класаў. Апошняй кнігай паэта стаў “Вушацкі словазбор”, дзе Барадулін сабраў скарбы беларускай мовы мясцін, дзе нарадзіўся.
Цікавыя факты творчасці Рыгора Барадуліна:
- У 2006 годзе намінаваны на Нобілеўскую прэмію ў галіне літаратуры за зборнік вершаў “Ксты”.
- Вучыўся на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту.
- Больш за 20 гадоў працы ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”.
- Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ім. Я. Купалы за зборнік вершаў “Рум”.
- Творы Рыгора Барадуліна перакладзеныя амаль на 40 моў свету.
Карэспандэнты агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запыталіся ў берасцейцаў ці ведаюць яны Рыгора Барадуліна і ці знаёмы з яго творчасцю.
Фотаздымак: афіцыйны сайт Рыгора Барадуліна
Аўтар: Наталля Гарайкіна
Відэа: Зміцер Сахарук