Далучыцца да кампаніі зможа кожны ахвотны – дастаткова запоўніць на сайце анкету і даслаць свае вынікі назірання на канкрэтным выбарчым участку. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сайт Nazirannie2014.spring96.org уключае не толькі падрабязную інструкцыю, як стаць назіральнікам і правільна паводзіць сябе на ўчастку, але і незвычайныя гісторыі, якія адбыліся з назіральнікамі падчас папярэдніх кампаніяў.
Інфармацыйная частка ўключае ў сябе блокі “Як стаць назіральнікам”, “Датэрміновае галасаванне”, “Галасаванне ў дзень выбараў”, “Падлік галасоў”. Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары» шэсць год назірае за выбарчымі кампаніямі ў Беларусі. Новая інтэрактыўная пляцоўка мае на мэце далучыць як мага больш неабыякавых беларусаў да назірання.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: spring96.org